30.08.2018 / 22:32

Кватарант піў з гаспадаром кватэры ў Гомелі, а потым зарэзаў яго 9

22 жніўня бойка ў Гомелі скончылася трагедыяй: адзін мужчына загінуў, іншага павезлі на «хуткай».

Суседзі распавядаюць — 49-гадовы Генадзь «адпачываў» у сябе ў кватэры ў кампаніі 28-гадовага хлопца і жанчыны. Каля 6 гадзін вечара яны выходзілі з хаты. Купіўшы спіртное ў найбліжэйшай краме, вярнуліся назад. Малады чалавек хутчэй за ўсё быў кватарантам, які жыў у Генадзя. Увесь гэты час асаблівага шуму ў кватэры не было.

Каля 21.50 скрываўлены малады чалавек выбег на лесвічную пляцоўку і ўпаў. У вобласці шыі ў яго была рана. Як кажуць жыхары дома, ён сцвярджаў, што «баіцца» Генадзя. Жанчына, якая была ў кампаніі, гучна крычала. Суседзі выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. Каля 22.00 да дома прыбылі міліцыянеры ў бронекамізэльках і з аўтаматычнай зброяй, а таксама дзве машыны хуткай дапамогі. Гаспадар кватэры быў знойдзены мёртвым у сябе дома.

Па паведамленнях відавочцаў, здарэнне выглядала наступным чынам. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Паводле папярэдніх даных, першым разануў нажом Генадзь. У адказ малады чалавек нанёс яму некалькі нажавых раненняў, ад якіх пацярпелы памёр. Падазраваны, якому дапамаглі медыкі, затрыманы.

Генадзь меў некалькі судзімасцей. Пасля смерці маці жыў адзін. Па словах жыхароў дома, ён жыў замкнута.

1
Зiма / Адказаць
30.08.2018 / 22:38
Нейкi новы трэнд пачауся у п'янтосау рэзаць адзiн аднаго. Цi гэта тэлебачанне гэтак уплывае на iх, цi амерыканцы гарэлку атручваюць чымсьцi
1
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
30.08.2018 / 22:56
Нямногія ведаюць цудоўнае беларускае слова падсусед. Замест кватаранта маглі б разок-другі ўжыць, каб зрабіць тэкст трохі цікавейшым у моўным плане. Хаця дзеля гэтага трэ было б мову вывучыць. Эх, нядоля :) 

— Здароў, брат Андрэй! Ну, Андрэй, — сказаў Максім, — прымай, брат, у падсуседзі.
(Якуб Колас. Малады дубок.)


1
кватЫрант / Адказаць
30.08.2018 / 22:59
КватАрант,ци кватЭрант ?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру