30.08.2018 / 22:57

Магілёвец палаяўся з жонкай, разбіў шкло і залез у чужую машыну 1

У міліцыю паступіла заява ад 31-гадовага магілёўца, ветравое шкло аўтамабіля якога ноччу разбіў невядомы. Аказалася, што шкло пашкодзіў 44-гадовы раней не судзімы індывідуальны прадпрымальнік.

У той вечар мужчына пасварыўся з жонкай і быў моцна п'яны. Калі мужчына праходзіў каля чужой машыны «Форд», ён адчуў прыступ агрэсіі і ўдарыў кулаком у шкло, а пасля залез у салон і некаторы час прасядзеў ўнутры. Па словах мужчыны, ён прыводзіў у парадак свае думкі і спрабаваў суцішыць гнеў.

Матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

1
Васіль Кот / Адказаць
31.08.2018 / 19:42
Во жонкі да чаго даводзяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру