Абраны эскіз помніка скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.

Абраны эскіз помніка скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.

Зянон Пазьняк звярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на найлепшы праект помніка ва ўрочышчы, піша Радыё Свабода.

Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні».

«Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся», — піша ў звароце Пазьняк.

Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў «дысгарманічнымі хімэрнымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0