Нацбанк увёў забарону на куплю валюты на пазабіржавым рынку для правядзеньня авансавых плацяжоў па імпарце тавараў і паслуг. Выдадзеная наконт гэтага пастанова ўпраўленьня Нацбанку №165 ад 11 лістапада. 14 лістапада яна зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.

Імпарт тавараў і паслуг можа быць аплачаны толькі пасьля іх атрыманьня пры падачы адпаведных дакумэнтаў. Нацбанк можа дазволіць куплю валюты на авансавыя плацяжы па імпарце на пазабіржавым рынку пры наяўнасьці запыту Савету міністраў.

На біржавым рынку захоўваецца ранейшы парадак набыцьця валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?