31.08.2018 / 11:56

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходныя

У суботу, 1 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходняй палове краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу і раніцай + 10 … 16°C, месцамі - да + 7 … 9°C, у другой палове дня да + 21 … 27°C.

У нядзелю таксама пераважна без ападкаў, днём ад + 22°C па паўночным захадзе да + 29°C па паўднёвым усходзе краіны.

На пачатку наступнага тыдня таксама чакаецца цёплае летняе надвор'е.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру