Расійскія зааабаронцы ўжо некалькі гадоў вядуць барацьбу са скуралупамі, якія рознымі спосабамі здзекуюцца з жывёлаў, здымаюць катаванні на відэа і выкладваюць гэтыя ролікі ў інтэрнэт. Вынікі чарговага расследавання шакавалі, пошукі садыста прывялі ў Мазыр. Расійскія валанцёры з дапамогай хакераў сабралі доказную базу і перадалі мясцовым абаронцам жывёл, каб яны падзяліліся інфармацыяй з праваахоўнымі органамі.

У Алены кошка нарадзіла кацянятаў, і жанчына па аб'яве вырашыла іх прыстроіць — адгукнуўся малады чалавек. Але праз нейкі час дзяўчына пабачыла ў сацсетках ролік, у якім кацяня па-зверску ўкрыжавалі.

Алена не адзіная, хто пазнаў на жорсткіх відэа сваіх падапечных. Сам садыст у перапісцы з расійскімі скуралупамі прызнаецца, што колькасць ахвяр пераваліла за дзясятак. Яшчэ і выхваляецца, што так спакойна аддаюць яму па аб'явах «у добрыя рукі» кацянят. Прычым, перад тым як забраць малых, ён просіць апрацаваць іх ад глістоў і блох. На дадзены момант матэрыялы незалежнага расійскага расследавання перададзеныя ў мазырскія праваахоўныя органы.

Чым скончыцца мазырскі прэцэдэнт, пакажа час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?