Аляксандр Лукашэнка назваў глупствам дадумкі аб часовым характары новага складу ўрада, які нібыта фармуецца выключна «пад выбары». Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні.

«Ідзе абмеркаванне пасля прызначэння новага ўрада: «Вось, гэта такое тэхнічнае, яно да выбараў». Паверце, прызначаючы вас і іншых, я і не думаю, што вы дажывеце да выбараў, а потым усіх мы памяняем. Дурасць недарэчная. Наадварот, я хачу, каб вы і пасля выбараў, і пасля мяне працавалі. вы ж — гэта новае пакаленне кіраўнікоў», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?