Улада1515

Новы міністр фінансаў — 41-гадовы Максім Ермаловіч

Ва ўрадзе адбылася другая хваля прызначэнняў.

Як паведамляе БелТА, міністрам фінансаў стаў Максім Ермаловіч. Раней ён быў у гэтым ведамстве першым намеснікам ва Уладзіміра Амарына.

Максім Ермаловіч. фота Сяргея Гудзіліна.

Максім Ермаловіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт і Акадэмію кіравання. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. Ад ліпеня 1999 году па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі. У 2011-2014 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 года і да цяперашняга часу працаваў першым намеснікам міністра фінансаў.

Ермаловіч не жанаты.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць