Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што дасягненне неабходных вынікаў і падтрыманне дысцыпліны з'яўляецца фактарам незалежнасці. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

«Патрэбны вынік, патрэбна дысцыпліна. Гэта фактары нашай незалежнасці. Бо ад гэтага залежыць развіццё эканомікі. Самае страшнае, за што мы павінны «баяцца», — гэта эканоміка. Іншых няма праблем у нашым грамадстве.

Усё астатняе мы трымаем жорстка на кантролі. Эканоміка перадусім», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на працы з людзьмі: «У нас іншых людзей няма, не будзе, і грэх нам яшчэ крыўдзіцца на нашых людзей. Яны розныя.

Але ў асноўным гэта нядрэнны народ. І скардзіцца нам на беларусаў няма чаго. Трэба глядзець на сябе. яны могуць зрабіць усё, але іх трэба арганізаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0