Уладзімір Амарын.

Уладзімір Амарын.

Закранаючы сёння пытанне прызначэння новага міністра фінансаў, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што папярэдні кіраўнік ведамства Уладзімір Амарын з'яўляецца добрым спецыялістам.

«Мы вінаватыя самі, што, не разабраўшыся, кінулі яго ў гэтае пекла, улічваючы яго асобныя рысы характару. Ён занадта спакойны чалавек для гэтай пасады, але ён добры спецыяліст. І ён не можа прапасці. Ні ў якім разе нельга загубіць такога спецыяліста», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Максім Ермаловіч таксама не выпадковы чалавек у Міністэрстве фінансаў. У свой час ён разам з Уладзімірам Амарыным прэтэндаваў на пасаду міністра.

Максім Ермаловіч.

Максім Ермаловіч.

«Для мяне вы былі практычна роўнавялікія, я нават перш аддаваў перавагу тваёй кандыдатуры. Але занадта шмат было тых, хто рэкамендаваў і выступаў за Амарына. І да гэтага, дарэчы, трэба вярнуцца — каб адказвалі за свае рэкамендацыі. Але, улічваючы, што я менш ведаў, чым тыя, хто рэкамендавалі і Амарына, і Ермаловіча, я пагадзіўся прызначыць на пасаду Амарына. Калі ўжо шчыра казаць, як гэта было. Але для сябе я зрабіў выснову: калі чалавек добры фінансіст, дасведчаны работнік, які ведае замежныя мовы, які размаўляе ў свеце на адной і той жа мове з фінансістамі, я вырашыў паглядзець, знікне ці не. Не знік. Прыйшоў час — вырашаем пытанне аб прызначэнні», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0