Сёння прайшло лёсаванне групавога раўнду футбольнай Лігі Еўропы. 48 камандаў разбітыя на 12 групаў па чатыры клубы ў кожнай.

Супернікамі БАТЭ будуць англійскі «Чэлсі», грэчаскі ПАОК і венгерскі «МОЛ Відзі» (былы «Відэатон»)

Матчы Лігі Еўропы праходзяць па чацвяргах. Першая гульня — 20 верасня. Затым — 4 кастрычніка.

Год таму БАТЭ гуляў у Лізе Еўропы з «Арсеналам», «Кёльнам» і «Црвенай Звездай» і заняў 4-е месца ў групе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0