31.08.2018 / 16:07

У 2021 годзе з'явіцца трэці еўракубак. У Лізе Еўропы замест 48 каманд застанецца 32 2

УЕФА плануе стварэнне трэцяга еўракубка, паведамляе Bild.

З 2021 года, апроч Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, будзе праводзіцца яшчэ адзін турнір.

Ён зойме трэцяе месца ў іерархіі, у ім буду пераважна гуляць клубы з невялікіх футбольных краін.

Плануецца, што з 2021 года ў асноўную стадыю ЛЧ таксама будуць прымаць удзел 32 каманды, ЛЕ скароціцца з 48 да 32 каманд, у трэцім еўракубку, назва якога пакуль невядома, таксама прымуць удзел 32 клубы.

Стварэнне трэцяга турніру абумоўлена тым, што УЕФА хоча надаць Лізе Еўропы большую значнасць, у той жа час клубы, якія не магу прабіцца ў асноўныя фазы еўракубкаў, змогуць спаборнічаць паміж сабой.

0
Кропкабай /
01.09.2018 / 00:45
Прапаную "Ліга трэцяга свету"
0
Алесь /
01.09.2018 / 02:12
, , JavaScript