У Крычаўскім раёне два мужчыны загінулі пры ачыстцы каналізацыйнага калектара. Памерлыя з'яўляліся работнікамі прадпрыемства «Водаканал» і 31 жніўня чысцілі трубы каналізацыйнага калектара, паведаміў Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх даных, мужчыны працавалі без сродкаў індывідуальнай абароны.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставін здарэння. Вывучаецца службовая дакументацыя, апытваюцца працаўнікі прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0