31.08.2018 / 17:38

Сваю старонку Укантакце цяпер можна цалкам схаваць ад незнаёмых 7

Сацсетка «Укантакце» ўвяла новыя налады прыватнасці, анансаваныя раней. Зараз карыстальнік можа цалкам схаваць змест старонкі ад усіх незнаёмцаў і не баяцца, што яго кантэнт убачаць прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Для таго, каб змяніць налады прыватнасці, дастаткова перайсці па спасылцы.

Такія змены кампанія называе «рэформай прыватнасці». «Цяпер вы можаце ў адзін момант зрабіць свой профіль цалкам прыватным і абараніць асабістую прастору ад незнаёмцаў, пакінуўшы старонку адкрытай толькі для сяброў», — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер карыстальнікам сацыяльнай сеткі будзе даступна каля двух дзясяткаў розных налад прыватнасці. Пакуль што яны дзейнічаюць толькі для дэсктопнай версіі «Укантакце», аднак неўзабаве налады можна будзе змяніць і ў мабільнай версіі.

У адпаведнасці з новымі правіламі ўвесь даданы на старонку кантэнт (запісы, фатаграфіі, відэа і музыка) будзе хавацца аўтаматычна. Адкрыць яго карыстальнік зможа, змяніўшы адпаведныя пункты ў наладах. Акрамя таго, закрытым стане і спіс карыстальнікаў, якія падзяліліся публікацыяй: убачыць яго зможа толькі аўтар матэрыялу або адміністратары суполкі, якая зрабіла допіс.

0
Цырк / Адказаць
31.08.2018 / 17:47
Так нічога ж не змянілася)). І раней усю інфу можна было зрабіць толькі для сяброў ці толькі для сябе).
2
ten / Адказаць
31.08.2018 / 18:04
Т.е. мне нужно будет отправить все 100500 Васям Пупкиным запрос в друзья, чтобы добавить именно того Васю Пупкина, который мне нужен.
раньше посмотрел профиль - нет это не тот, это то же не тот, а вот это мой старый давно потерянный друг в одном вузе учились - его добавляю.
А теперь все позакрывают профили и все))
0
Вікторыя Зянонаўна / Адказаць
31.08.2018 / 18:20
Ад незнаёмых можна, а ад ФСБ не! 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру