Традыцыйна модны глянец аддае перавагу худым дзяўчатам, але ўсё больш рэдакцый дазваляюць вокладкам быць разнастайнымі: з гераінямі, формы і стандарты прыгажосці якіх маюць другаснае значэнне. 

Тэс Холідэй падзялілася вынікамі супрацоўніцтва з Cosmo ў сваім інстаграме.

Акрамя фотасесіі, у часопісе апублікавалі вялікае інтэрв'ю з Тэс, у якім яна распавяла пра перажытыя за апошнія гады цяжкасці, звязаныя з самаацэнкай, а таксама пра здзейснены ў адносінах да яе некалі сэксуальны гвалт. Сёння яе вага «большая, чым калі-небудзь», але яна «нарэшце палюбіла сябе».

Некаторыя інтэрнаўты і выданні абвінавацілі часопіс у тым, што ён прапагандуе атлусценне. Іншыя ж лічаць гэта яшчэ адным прарыўным крокам у медыя-бізнэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?