31.08.2018 / 22:22

У Азербайджане адбылася сутычка: параненыя мытнік і тры кіроўцы, падазраюць беларуса 5

Масавая крывавая бойка беларускіх і ўкраінскіх дальнабойшчыкаў адбылася ў Баку, паведамляе Media.Az.

На тэрыторыі мытнага тэрмінала пабіліся дальнабойшчыкі з Украіны і Беларусі. У ходзе бойкі адзін з грузаперавозчыкаў узброіўся нажом і раніў грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Балінту, 1990 года нараджэння, грамадзяніна Украіны Васа Міхайлава, 1990 года нараджэння, Рамана Матвіюка і ахоўніка тэрмінала грамадзяніна Азербайджана Эміля Аліярбекава.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі завадатая. Ім аказаўся грамадзянін Беларусі Валерый Астанюк, 1982 года нараджэння. Высветлілася, што падчас нападу мужчына быў п'яным. Прычына бойкі пакуль невядомая.

Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Астанюка затрымалі і перадалі следству.

2
шлёма / Адказаць
01.09.2018 / 07:58
Оказывается не все белорусы памяркоуныя.
4
321 - Бабах ! / Адказаць
01.09.2018 / 08:18
Ну - Конееееечно !!!  Беларус один заехал на Кавказ и один - порвал  пятерых Джигитов ??!!... )))
1
Bu-ga-ha / Адказаць
01.09.2018 / 12:21
321 - Бабах !, Шчыра кажучы, Азеркрай гэта не Каууаз, а Закауказ'е. А што занадта, то ня здорова. Анiхто ж ня любiць перазрэлую садавiну?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру