01.09.2018 / 12:33

На Гомельшчыне запрацаваў першы STEM-цэнтр, дзе вучаць 3D-мадэляванню і робататэхніцы 1

Першы ў Гомельскай вобласці раённы STEM-цэнтр адкрыўся сёння ў Лельчыцкай сярэдняй школе №1, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Парку высокіх тэхналогій.

У STEM-цэнтры змогуць бясплатна займацца вучні з 2 па 10 клас з розных школ горада і раёна.

У праграме — кіраванне беспілотнымі лятальнымі апаратамі, 3D-мадэляванне і друк, адукацыйная робататэхніка ў пачатковай школе, займальная робататэхніка, асновы праграмавання мікраэлектронікі, стварэнне кіраваных прылад на базе вылічальнай платформы Arduino, а таксама праграмаванне ў Scratch.

За 2018/2019 навучальны год у цэнтры плануецца навучыць каля 150 школьнікаў.

Спецыяльныя курсы Парку высокіх тэхналогій па навучанні школьнікаў праграмаванню прайшлі тры настаўнікі Лельчыцкай сярэдняй школы №1. Адна з іх — настаўніца інфарматыкі Святлана Мешчанка — ужо пачала вучыць школьнікаў праграмаванню ў асяроддзі Scratch. Яна адзначае, што навучанне ў STEM-цэнтры стане стымулам для вывучэння дзецьмі дакладных навук, станоўча паўплывае на іх паспяховасць і стане карысным і цікавым баўленнем часу.

STEM-цэнтр — праектная лабараторыя, у якой студэнты і школьнікі могуць правесці даследаванні з выкарыстаннем сучаснага (у тым ліку лічбавага) абсталявання.

STEM — абрэвіятура чатырох асноўных напрамкаў, якія маюць сёння ключавую ролю ў развіцці тэхналогій: натуральныя навукі, інфармацыйныя тэхналогіі, інжынерынг, матэматыка.

Праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Парка высокіх технологий.

Чытайце таксама:

Вундэркінды з глыбінкі Улад і Жэнік хочуць стаць вынаходнікамі. Але без настаўнікаў і камп'ютараў у іх амаль няма шанцаў

nn.by

0
GoLang / Адказаць
01.09.2018 / 13:28
Посмотрите как расшифровывается аббревиатура STEM.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру