01.09.2018 / 13:04

У Мінску перайменавалі шэраг аўтобусных прыпынкаў 4

Прыпынак «Школа» па праспекце Пушкіна ў абодвух напрамках цяпер мае назву «Паліклініка №20».

Прыпынак «Тэхнікум» на скрыжаванні вуліц Жудро-Матусевіча ў напрамку вуліц Альшэўскага, Глебкі і Прытыцкага — «Індустрыяльна-педагагічны каледж».

Прыпынак «Універсам» Нарач» на вуліцы Адзінцова ў напрамку вуліцы Лабанка — «Гімназія №13».

«Універсам «Фрунзенскі» па праспекце Пушкіна ў абодвух напрамках — «Дуніна-Марцінкевіча»

«Аўтатаксасэрвіс» па праспекце Жукава ў абодвух напрамках — «Неўскі завулак».

«Салон пракату» па вуліцы Куйбышава ў абодвух напрамках — «Студэнцкая паліклініка».

nn.by

2
мясцовы2 / Адказаць
01.09.2018 / 13:48
За салон пракату шкада
1
Люстэрка / Адказаць
01.09.2018 / 14:14
На перайменаванне станцыі метро плошча Леніна грошай ізноў няма?
0
Между протчым / Адказаць
01.09.2018 / 19:33
Яшчэ быў прыпынак Скарыны - памянялі шыльду і на сайце мінск-транса цяпер Рнпц неўралогіі
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру