01.09.2018 / 13:31

Лукашэнка падарыў Александрыйскай школе спартыўныя трэнажоры 14

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Александрыйскай сярэднюя школы Шклоўскага раёна падарыў установе комплекс спартыўных трэнажораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Комплекс складаецца з снарадаў для воркаўта і некалькіх трэнажораў. Яны прызначаныя для развіцця цягліц ног, спіны, грудзяў, рук і прэса, умацавання суставаў і паясніцы, павелічэння эластычнасці злучальных тканін.

Навучэнцы ў адказ падарылі кіраўніку краіны фотаальбом «Сцяжынкамi малой радзiмы», зроблены ў тэхніцы скрапбукінг. Старонкі альбома распавядаюць пра дзяцінства, студэнцкія гады, працоўную дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля святочнага канцэрта кіраўнік краіны наведаў размешчаны ў ранейшым будынку Александрыйскай школы гісторыка-краязнаўчы музей і свой клас. Там Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з першакласнікамі і колішнімі настаўнікамі. 

nn.by

2
хамса / Адказаць
01.09.2018 / 13:40
ёсць у гэтай школе хоць адзін не піянер?
2
dalwitz / Адказаць
01.09.2018 / 13:47
Обалдеть ....прям тошнит от умиления...😤
1
Хлапец / Адказаць
01.09.2018 / 13:54
Обстановка в школе, судя по фоткам, что в годы развитого сосиализма, что в эпоху развитого лукашизма одинаковая
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру