01.09.2018 / 14:30

Кіраўнік Нацбанка наведаў родную школу і падарыў факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны ФОТЫ 11

Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаўр Дзень ведаў правёў на сваёй малой радзіме ў аграгарадку Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Ён сустрэўся з вучнямі і настаўнікамі мясцовай сярэдняй школы, якую скончыў сам амаль сорак гадоў таму, паведамляе прэс-служба банка.

Кіраўнік Нацыянальнага банка падарыў роднай школе ўнікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», выпушчанае летась і прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Шматтомнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ўяўляе сабой поўны збор кніг, якія былі надрукаваныя Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525).

У яго аснове — электронныя копіі выданняў першадрукара, што захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Нямеччыны, Расіі, Украіны і іншых краін. Навуковы выдавецкі праект быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Аўтарамі ідэі выступілі Банк БелВЭБ, які ўзначальваў на той момант Павел Калаўр, і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Сёння «Кніжную спадчыну Францішка Скарыны» можна ўбачыць у Бібліятэцы ААН, Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі, Нацыянальнай бібліятэцы Венгрыі, найбуйнейшых бібліятэках нашай краіны.

nn.by

2
Палешук / Адказаць
01.09.2018 / 14:49
"Познаніе оцечества начінается с познанія языка"

)))))
2
Палешук / Адказаць
01.09.2018 / 14:51
О, и стенд "классика русской литературы".

Школа плохому не научит: быть патриотом соседнего государства. 
24 лет правления.
9
Член ЛДПБ / Адказаць
01.09.2018 / 15:06
А зачем им эта книга? Ее директор в сейфе будет хранить? Думать нужно что дарят
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру