01.09.2018 / 15:11

Трое маленькіх дзяцей пацярпелі праз кіроўцу, які чацвёрты раз трапіўся п'яным за стырном 11

Аварыя адбылася 31 жніўня ў Дзяржынскім раёне каля 23.15 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

38-гадовы мінчанін на «Фольксваген Джэта» ў стане алкагольнага ап'янення няправільна абраў дыстанцыю да транспарта, што рухаўся наперадзе, і ўехаў у аўтамабіль «Рэно Меган», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Узды.

У выніку аварыі траўмы, у тым ліку цяжкія, атрымалі трое дзяцей: 3, 5 і 8 гадоў. Яны шпіталізаваныя ў Дзяржынскую бальніцу. Старэйшая дзяўчынка знаходзілася на пярэднім сядзенні, малодшыя хлопчык і дзяўчынка — у дзіцячых крэслах на заднім.

Віноўнік аварыі за парушэнні ПДР прыцягваўся да адказнасці ўжо 19 разоў. З іх тройчы за кіраванне ў нецвярозым стане. Цяпер ён можа пазбавіцца волі на 7 гадоў.

Кіроўца затрыманы, распачата крымінальная справа. Машыну, якая належыла сваячцы парушальніка, канфіскуюць, а ён заплаціць буйны штраф.

nn.by

2
Справедливый / Адказаць
01.09.2018 / 16:30
А афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў не хочет ответить почему этот хрен до сих пор не был лишен водительских прав?
https://nn.by/?c=ar&i=215295
0
Могилев / Адказаць
01.09.2018 / 16:35
Дети с кем ехали !?
1
Axel Justas / Адказаць
01.09.2018 / 16:58
А тым часам каментатары за Арамнава заступаюцца, кшталту "ну што там пару разоў п'яным злавілі, можна і прабачыць".
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру