01.09.2018 / 16:54

Лаўроў заявіў, што забойства Захарчанкі — правакацыя, скіраваная на зрыў мінскіх дамоўленасцяў 33

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў назваў забойства кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанка «адкрытай правакацыяй», скіраванай на зрыў выканання мінскіх дамоўленасцяў.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў пра немагчымасць вядзення перамоў у «нармандсім фармаце» пасля ліквідацыі Аляксандра Захарчанка.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Расіі, пра гэта Лаўроў сказаў журналістам.

«У цяперашняй сітуацыі, вядома, немагчыма размаўляць пра бліжэйшыя сустрэчы ў «нармандскім фармаце», як гэтага хацелі многія еўрапейскія партнёры. Гэта сур'ёзная сітуацыя, якую трэба прааналізаваць. Мы зараз гэтым займаемся», — сказаў Лаўроў.

«Гэта правакацыя, адкрытая, накіраваная на зрыў выканання мінскіх дамоўленасцяў. Яны, праўда, і так не выконваліся кіеўскімі ўладамі», — дадаў ён.

nn.by

3
Tutle123 / Адказаць
01.09.2018 / 16:58
да-да. бабушкам лапшу пусть вешает
2
Смех в зале / Адказаць
01.09.2018 / 17:01
Хи хи хи
2
LMI / Адказаць
01.09.2018 / 17:11
Звычайны рускі стыль, так бы мовіць - фірмены знак НКУС/КДБ/ФСБ. Ну і канешне - правакацыя, ну а як? Безумоўна спадар Рібен...., прабачце Лаўроў
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру