01.09.2018 / 17:45

Арганізатар замаху на Бабчанку атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі 5

Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў Барыса Германа, які абвінавачваўся ў арганізацыі спробы забойства ў Кіеве расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, да 4,5 года пазбаўлення волі, паведаміў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак.

«Так, гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. 30 жніўня гэтага года Галасееўскі раённы суд Кіева прызнаў вінаватым грамадзяніна Барыса Германа ў тым, у чым ён абвінавачваўся. Яму прызначаны рэальны тэрмін пакарання — 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі», — сказаў Грыцак журналістам у суботу ў Кіеве, калі адказваў на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Па словах кіраўніка СБУ, прысуд уступіць у сілу праз месяц.

Кіраўнік СБУ удакладніў, што Герман пайшоў на здзелку са следствам, цалкам прызнаў сваю віну.

«Супрацоўнічае са следствам, дае вельмі цікавыя паказанні, якія намі ў далейшым будуць правярацца і дакументавацца», — адзначыў Грыцак.

Як паведамлялася, ўвечары 29 траўня спачатку СМІ, затым і ўлады Украіны паведамілі, што расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, які з 2017 года працуе на тэлеканале ATR у Кіеве, нібыта застрэлілі на лесвічнай клетцы яго дома ў Кіеве. На наступны дзень кіраўнік СБУ заявіў, што інфармацыя пра «забойства» Бабчанкі была часткай спецаперацыі ўкраінскіх спецслужбаў, накіраванай на прадухіленне замаху на журналіста, а сам Бабчанка выйшаў да прысутных на брыфінг прадстаўнікоў СМІ.

У той жа дзень стала вядома пра затрыманне арганізатара «забойства» Бабчанкі — Барыса Германа, які прапанаваў свайму знаёмаму ўдзельніку баявых дзеянняў на Данбасе $30 тысяч. І перадаў яму частку сумы за непасрэднае выкананне злачынства, на што той пагадзіўся.

Неўзабаве манах-валанцёр, актывіст «Правага сектара» Аляксей Цымбалюк паведаміў, што з'яўляецца тым чалавекам, якому замовілі забойства Бабчанкі, пасля чаго ён звярнуўся з інфармацыяй у СБУ.

nn.by

0
Guinness / Адказаць
01.09.2018 / 19:10
цікава гэта навіна побач з Рыбкінымі 10-цю гадамі глядзіцца.
1
Нуль / Адказаць
01.09.2018 / 21:58
Всё-таки украинское правосудие это что-то! 4,5 года за то, что собирался организовать убийство нескольких десятков человек. В любой другой стране ему бы 10 пожизненных дали, а через сделку смог бы максимум выторговать себе камеру покомфортнее.
2
Паначка / Адказаць
02.09.2018 / 07:50
Адразу бачна, што усё гэта было высасана з пальца. Правакацыя, такая ж якую стварылi з Надзеяй Сaучанка (дарэчы ужэ нехта з генпракуратуры злiy аудыя размову Саучанкi  з афiцэрам спецслужб Украiны, дзе яе не зусiм лоука укручваюць у гэты загавор , на ютуб канале Шарыя ёсць ад 1 верасня). А з Бабчанкай выйшла яшчэ больш камiчна.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру