01.09.2018 / 20:39

У Расіі на ваенным помніку футбалістам-героям адлюстравалі Ліянеля Месі ФОТАФАКТ 16

У сяле Віцязева Краснадарскага края ўшанавалі памяць ўдзельнікаў матча мясцовай каманды з немцамі ў 1943-м годзе.

Тады немцы арганізавалі турнір на тры каманды — выставіўшы сваю, румынскую і мясцовых жыхароў. У фінале імправізаванага турніру згулялі расіяне і немцы. Па ходзе матча мясцовыя прайгравалі 1:4, але ў выніку вырвалі перамогу 5:4, забіўшы на апошніх хвілінах.

Перад гульнёй нямецкае кіраўніцтва пагражала пераможцам, што ў выпадку перамогі іх расстраляюць. Расстраляць не паспелі ў сувязі з сітуацыяй на фронце.

Гэтым летам перад фінальнай гульнёй ЧС кіраўніцтва вёскі ўсталявала помнік тым гульцам, якія прымалі ўдзел у матчы. На адкрыццё прыйшлі амаль усе жыхары вёскі, і яны былі здзіўлены. Тэкст раз'ехаўся, у ім куча памылак, па некаторых звестках, пераблыталі імёны герояў, а галоўнае — у правым куце чамусьці адлюстраваны форвард «Барселоны» Леа Месі:

Грошы на помнік збіралі сваякі і мясцовыя жыхары.

Праз некаторы час памылкі ў імёнах выправілі, але фота Месі так і засталося на пліце.

7
Common Sense / Адказаць
01.09.2018 / 20:52
А хіба Месі не герой?
3
Электробус / Адказаць
01.09.2018 / 20:56
Лишняя хромосома, она такая
13
оГо! / Адказаць
01.09.2018 / 21:03
з iншага боку: лепей так, чым нiяк!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру