02.09.2018 / 09:15

Лукашэнка павіншаваў з Днём беларускага пісьменства, згадаў Багушэвіча і Караткевіча 6

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства.

«Сардэчна віншую вас з юбілейным, 25-м Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, — гаворыцца ў віншаванні. — Гэта свята - знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху».

«Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа. Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы», — адзначаецца ў віншаванні.

0
РРР / Адказаць
02.09.2018 / 09:28
Ну, вядома, прозьвішчы Быкава, Барадуліна ці Гілевіча вымавіць ён ня здольны...

0
Адам Чумак / Адказаць
02.09.2018 / 10:24
а чаму сам ён гэты скарб так старанна знiшчае?
0
Феликс / Адказаць
02.09.2018 / 11:31
Живые Караткевич и Богушевич даже в твою б сторону не посмотрели.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру