02.09.2018 / 12:14

Як пад Мінскам прайшла юбілейная «Камяніца» ФОТЫ 12

Дзясяты раз фестываль «Камяніца з Банкам БелВЭБ» аб'яднаў прыхільнікаў беларускай народнай і традыцыйнай культуры ў Музеі архітэктуры і побыту, што ў Азярцы.

Беларусаў і беларусак у вышыванках учора можна было сустрэць на выхадзе з метро «Малінаўка» — адтуль быў арганізаваны транспарт на фестываль «Камяніца».

Сёлета на «Камяніцы» была вялікая музычная праграма на некалькі сцэнаў, розныя майстар-класы, фудкорт з беларускай традыцыйнай ежай, дзіцячая пляцоўка, гульні для усёй сям'і, вуліца рамёстваў. Уваход для наведнікаў у нацыянальных строях быў бясплатны.

Хэдлайнерамі фестываля былі этна-трыа «Троіца», дуэт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна, гурт Trollwald. Таксама гледачы паглядзелі выступы гуртоў «Стары Ольса», Змітра Вайцюшкевіча & WZ-Orkiestra. Адбыўся паказ калекцыі адзення ў этнастылі.

Воля Афіцэрава

0
Змицер / Адказаць
02.09.2018 / 12:29
Воля ахвицэрава фатограф ат бога! Я бы так ня смог!
7
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
02.09.2018 / 12:34
Апошняя фотка: 
Мама, куды ты мяне прыцянула? 
1
Тамара / Адказаць
02.09.2018 / 12:50
Божа як Шыкоўна!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру