Аплот ТВ / YouTube

Міністр збораў і даходаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандр Цімафееў прыехаў на цырымонію развітання з Аляксандрам Захарчанкам. Жывую трансляцыю грамадзянскай паніхіды вядзе тэлеканал «Аплот ТВ» у сваім YouTube.

Цімафееў знаходзіўся з Захарчанкам ў кафэ «Сепар» у момант выбуху і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. На кадрах бачна, што ў яго сур'ёзна пашкоджаны твар, перабінтаваныя галава і шыя.

Кіраўніка ДНР хаваюць у закрытай труне, пакрытай сцягам непрызнанай рэспублікі.

Цырымонія развітання ў будынку тэатра оперы ў балета ў Данецку ідзе ўжо амаль чатыры гадзіны. Як паведамілі ў адміністрацыі рэспублікі, развітацца з Захарчанкам прыйшлі ўжо амаль 120 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0