02.09.2018 / 12:39

Улады «ДНР» сабралі дзясяткі тысяч людзей на пахаванне Захарчанкі ФОТА 52

На пахаванне кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі ў Данецку, забітага ў пятніцу, прыйшло 120 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на адміністрацыю самаабвешчанай рэспублікі.

Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, прэзідэнт непрызнанай Паўднёвай Асеціі Анатолій Бібілаў, Дзяніс Пушылін накіроўваюцца да кафэ «Сепар», дзе ў пятніцу быў забіты Аляксандр Захарчанка.

Дэпутат Дзярждумы Андрэй Казенка з дэлегацыяй з РФ пасля развітання ля труны Захарчанкі ідзе да кафэ «Сепар».

Дэлегацыя з ЛНР, а таксама Аляксандр Залдастанаў.

Прыйшоў на цырымонію развітання і «міністр» даходаў і збораў Аляксандр Цімафееў, цяжка паранены падчас замаху на Захарчанку.

Сербскі снайпер Дэян Берыч (Дэкі) прыехаў развітацца з кіраўніком «ДНР». Ён стаіць у агульнай чарзе, трымаючы ў руках вянок «Ад братняга сербскага народа».

Фота з сайта «Рускай вясны» і dnr-news.com

10
xxx / Адказаць
02.09.2018 / 12:45
Знатно холопов согнали.
14
Ddd / Адказаць
02.09.2018 / 12:45
Пришли и согнали смотреть на труп - это две большие разницы!!!!
15
Мікола))) / Адказаць
02.09.2018 / 12:49
На пахаванне Захарчанкі ў Данецку 

расейскія акупанты сагналі 120 тысяч бюджэтнікаў 
(проста як у нас  і на Расіі робяць)
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру