03.09.2018 / 12:26

Яндэксаўская «Аліса» можа загаварыць па-беларуску 2

Распрацоўшчыкі галасавога памочніка «Яндэкса» «Аліса» вырашылі навучыць яго беларускай, украінскай і казахскай мовам. Пра гэта паведамляе газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы.

Як распавёў суразмоўца выдання, «Яндэкс» хоча навучыць памочнік мовам краін СНД, дзе ў яго ёсць значная аўдыторыя. Выхад замежных версій «Алісы» магчымы ўжо ў 2019 годзе. Другая крыніца «Ведомостей» адзначыўла, што гаворка ідзе пакуль што пра лакалізацыю «Алісы» на ўкраінскай, беларускай і казахскай мовах. Афіцыйны прадстаўнік «Яндэкс» Мацвей Кірэеў пацвердзіў, што кампанія думае пра маштабаванне свайго галасавога памочніка на іншыя мовы, аднак зараз сканцэнтравана ў першую чаргу на рускай. Дакладных планаў перакладу «Алісы» ён не назваў.

0
фйк / Адказаць
03.09.2018 / 14:25
чарговае бла-бла-бла
0
- - - / Адказаць
03.09.2018 / 15:11
ня трэба, калі ласка! сэнс гэтай Алісы не гаварыць, а слухаць (падслухваць). да сёй пары існавалі сістэмы распазнавання рускай мовы, а беларускую, дзякуй богу, энкавэдэшныя распрацоўкі збольшага не разумелі. а як наладзяць беларускую, то ўжо нам сапраўды гамон
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру