03.09.2018 / 12:31

У Азіі з'явіцца яшчэ адна англамоўная краіна 5

pixabay.com

Тайвань зробіць англійскую мову афіцыйнай у 2019 годзе. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Кітайскай Рэспублікі на Тайвані Уільям Лай, піша Hong Kong FP.

Паводле яго слоў, новаўвядзенне павінна павысіць узровень валодання англійскай мовай сярод тайванцаў і дапамагчы ім знайсці магчымасці для працы за мяжой. Праграма прадугледжвае стварэнне дзвюхмоўных школ па ўсёй краіне, дзе англійская будзе выкладацца з першых класаў.

Ініцыятыва зробіць Тайвань шматмоўнай краінай, заявіў Лай. Як адзначае выданне, на востраве размаўляюць таксама на кітайскай (83,5% насельніцтва размаўляюць на ёй дома), тайваньскай (81,9%), дыялекце хака (6,6%), і іншых аўстранезійскіх мовах. 

У 2017 годзе на Тайвані быў прыняты закон аб развіцці мясцовых моў, згодна з якім мовы абарыгенаў лічацца афіцыйнымі.

21
Аляксандр / Адказаць
03.09.2018 / 12:44
Міжнародная не павінна належыць ніводнаму народу, каб усе адчувалі роўныя ўмовы падчас яе вывучэння. Не лічу англійскую мову міжнароднай. На такую ролю выдатна падыходзіць эсперанта. Прапаную ўсім пазнаёміцца з гэтай цудоўнай і вельмі лёгкай для вывучэння мовай.
4
тамара / Адказаць
03.09.2018 / 20:49
Аляксандр, толькі не штучная мова эсперанта павінна быць міжнаролнай.Міжнародная Ангельская,вельмі меладычная Мова,Толькі Ангельская павінна быць міжнароднай
1
Алёрын / Адказаць
03.09.2018 / 21:17
Нашто ваш эспэранта? Ды й ангельская немілагучная, шаноўная Тамара! Усім вучыць квэнью! І прадуманая і самая мілагучная мова з усіх!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру