03.09.2018 / 12:35

Федэрэр паслаў мяч ніжэй за сетку і выйграў ачко. Супернік быў у шоку, але ўсё па правілах ВІДЭА 2

Швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр на турніры US Open у матчы трэцяга кола супраць Ніка Кірыаса адбіў мяч такім чынам, што ён праляцеў ніжэй за сетку (справа ад яе), але трапіў у пляцоўку суперніка.

 

Падчас розыгрышу Кірыас адбіў чарговы ўдар Федэрэра і паслаў мяч у правы верхні кут. Мяч ляцеў досыць нізка, і швейцарац ледзь паспеў да яго дацягнуцца. Пасля адскоку ад ракеткі Федэрэра мяч ляцеў ніжэй за сетку, але вугал удару дазволіў яму бесперашкодна пераляцець на бок суперніка.

Кірыас спачатку не паверыў сваім вачам. Пазней ён сказаў, што гэта быў найлепшы ўдар, які ён калі-небудзь бачыў у тэнісе.

Правілы тэніса дазваляюць залічваць такія мячы. Важна, каб мяч прызямліўся ў межах поля суперніка, пры гэтым на вынік не ўплывае той факт, што ён праляцеў збоку ад слупа, на якім мацуецца сетка.

Федэрэр адзначыў, што гэты ўдар — адзін з найлепшых у яго кар'еры, і падкрэсліў, што нешта падобнае магчыма толькі на вялікіх кортах, а на трэніроўцы паўтарыць такі ўдар не атрымаецца. Сустрэчу з Кірыасам ён выйграў з лікам 6:4, 6:1, 7:5.

0
Alex.ayo / Адказаць
03.09.2018 / 16:24
Федерер уже проделывал такие штуки раньше. Смотрится действительно завораживающе.
0
/ Адказаць
03.09.2018 / 17:33
такое в настольном теннисе происходит частенько)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру