03.09.2018 / 13:41

Ад «А» да «Р». У гродзенскую школу № 39 набралі 16 першых класаў 7

Ілюстрацыйнае фота.

«Гэта яшчэ не рэкорд. У нас такая колькасць класаў ад 2015 года», — расказалі «Нашай Ніве» ў школе.

Агулам, першакласнікамі ў 39 школе сталі 397 дзяцей.

«Сёлета ў пачатковай школе ў нас будуць вучыцца 16 першых, другіх і трэціх класаў. Чацвёртых класаў наогул 17».

«У класах вучацца ад 24 да 30 чалавек. Са сталовай спраўляемся, — жартуюць у прыёмнай, — ніхто не абедае стоячы, а вось лінейкі на 1 верасня для першакласнікаў давялося рабіць аж тройчы».

Тлумачыцца такая колькасць дзяцей проста. Альшанка — новы, малады раён Горадні. А вось школа там працуе ўсяго адна.

У суседніх школах сітуацыя падобная.

У сярэдняй школе № 40, напрыклад, сёлета набралі 10 першых класаў, а вось другакласнікі вучацца ў класах з літарамі ад «А» да «П». Другіх класаў у 40 школе — 15.

Наталля Тур, фота Сяргея Гудзіліна

2
Alisa / Адказаць
03.09.2018 / 14:42
Добрая навіна!! Няхай маленькіх беларусаў будзе болей - надта ўжо прыгожыя і разумныя дзеткі
2
Inger / Адказаць
03.09.2018 / 14:48
I kol'ki z jich z bielaruskaj movaj navuczannia?
1
яя / Адказаць
03.09.2018 / 17:56
Alisa,  ну какая же она добрая?
Сердце кровью обливается от таких новостей.
Утрамбовывают детей в школы тысячами, потому что экономят на строительстве новых помещений.
Оправдываются, что денег нет.
Как машины себе закупить - деньги есть, как игрульки какие затеять - опять есть, но а как школы начать строить в молодых районах или вакцины нормальные закупить - денег резко нет.
Совесть жалко нельзя купить. Может из жадности общим чехом и ее кое-кто себе подгреб - так хоть на детях не стали бы экспериментировать....
зы.
в моем дворе и микрорайоне ситуация аналогичная - все школы и гимназии перегружены до 2.5 раз и даже чуть больше.
годами жалуемся, пишем, взываем  всем по барабану.
одобрямс с самого верха есть и всё.
открывал же лидер школу в спальнике, где первоклашка с табличкой 1 "Р" рядом стояла.
Родители тогда хлопали, благодарили...
Ай, короче...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру