У Магілёве вечарам 2 верасня з 7-га паверха выпала аднагадовае дзіця. Хлопчык цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, пра абставіны здарэння пакуль нічога не вядома.

Аднагадовае дзіця паступіла ў рэанімацыю Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы вечарам пасля 17.00, пацвердзіў TUT.BY галоўны ўрач установы Ігар Каско. 

— Стан стабільны. Ёсць пашкоджанні шкілета, кантузія ўнутраных органаў. Але жыццёпагражальных пашкоджанняў няма, — сказаў ён.

Ігар Каско выказаў здагадку, што ўдар дзіцяці аб зямлю пры падзенні змякчылі кусты або дрэвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?