03.09.2018 / 12:53

Участак вуліцы Маркса ў Мінску перакрыюць 8—9 верасня

Участак вуліцы Маркса перакрыюць у Мінску 8-9 верасня ў сувязі з правядзеннем паўмарафона

З 9.00 8 верасня да заканчэння мерапрыемстваў 9 верасня будзе забаронена паркоўка і рух транспартных сродкаў на вул.Маркса на ўчастку ад вул.Свярдлова да вул.Энгельса. 

Акрамя таго, у Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу, што 8 верасня з 9.00 у сувязі з правядзеннем міжнароднага футбольнага матча Беларусь — Сан-Марына будзе забаронена паркоўка на тэрыторыі, прылеглай да стадыёна «Дынама», па вуліцах Кірава, Ульянаўская і Свярдлова.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру