У інтэрнэце працягваецца збор подпісаў за забарону на выкарыстанне ў Беларусі георгіеўскай стужкі. На дадзены момант на сайце petitions.by сабрана 589 подпісаў.

Арганізатары акцыі мяркуюць, што «у сувязі з падзеямі ва Украіне георгіеўская стужка стала сімвалам беззаконня, хаосу, нестабільнасці, а яе актыўнае выкарыстанне ўяўляе небяспеку для тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь».

Арганізатары акцыі звярнуліся з сваёй прапановай да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, гісторыка Ігара Марзалюка. Вось які адказ яны атрымалі:

«Увядзенне забароны на выкарыстанне георгіеўскай стужкі недарэчна з пункту гледжання, што такая забарона будзе выглядаць як плявок у твар нешматлікіх удзельнікаў вайны з фашыстамі, якія яшчэ жывыя сёння. І той факт, што георгіеўская стужка выкарыстоўваецца сёння пэўнымі дзялкамі ў палітычных мэтах не зменіць у цэлым пазітыўных адносінаў да яе, як да аднаго з сімвалаў Перамогі. Як у свой час не змяніў такога стаўлення факт выкарыстання стужкі ў якасці ўзнагароды ў частках уласаўскай РОА», — гаворыцца ў адказе Марзалюка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?