Каля 8:45 3 верасьня на аўтобусным прыпынку да Пятрухіна падышлі нейкія людзі, зачыталі пастанову. Відавочца затрыманьня паведаміў праваабаронцам, што чуў пра экспэртызу. Сэнсу пастановы не разабраў, сказаў, што за Пятрухіным сачылі, піша Радыё Свабода.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што Пятрухіна адвезьлі ў абласное ўпраўленьне камітэта судовых экспэртыз, дзе ён мусіць прайсьці адмысловыя тэсты.

Пасьля ператрусу і допыту 30 жніўня берасьцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця паведамілі, што яму неабходна прайсьці псыхіятрычную экспэртызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: частцы 2 артыкулу 188 (паклёп) і частцы 2 арт. 189 (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасьля вызваленьня з аддзяленьня міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0