03.09.2018 / 13:31

У Мазыры міліцыя знайшла скуралупа, які расчляняў і заліваў кіпнем кацянятаў 16

pixabay.com

Супрацоўнікі Мазырскага РАУС знайшлі мясцовага жыхара, які падазраецца ў жорсткім абыходжаньні з жывёлай, піша Радыё Свабода.

Напярэдадні ў міліцыю зьвярнулася жыхарка райцэнтра, якая з'яўляецца прадстаўніком мясцовых абаронцаў жывёл. Яна паведаміла, што ў Мазыры можа пражываць чалавек, які мае дачыненьне да стварэньня відэаролікаў у інтэрнэце аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі.

Раней расейскія калегі паведамілі мазырскім абаронцам жывёл аб тым, што выкрылі ў беларускім горадзе жывадзёра, які паліваў кацянят кіпнем і расчляняў іх. Катаваньне жывёл мужчына здымаў на відэа і выкладаў у інтэрнэце.

Падчас правядзеньня апэратыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі знайшлі магчымага скуралупа — гэта раней судзімы 27-гадовы жыхар райцэнтра. Яго падазраюць у жорсткім абыходжаньні з жывёлай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Гомельскага УУС Юрый Пількевіч.

У міліцыі дадалі, што Сьледчы камітэт ужо завёў у дачыненьні да падазраванага крымінальную справу па ч.1 арт. 339/1 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Жорсткае абыходжаньне з жывёлай»). Паводле артыкула, суд можа пакараць вінаватага грамадзкімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.

Ад нядаўняга часу правы жывёлаў таксама рэгулююцца асобнымі артыкуламі Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Першы прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня або штрафу, другі — арышту.

Крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з жывёламі набыла сілу ў 2015 годзе і рэгулюецца артыкулам 339.1 КК. Тады ж супрацоўнікі міліцыі атрымалі права складаць пратаколы і прыцягваць да адказнасьці. Падстава — чалавек зьдзекуецца з жывёлы наўмысна і з падкрэсьленай жорсткасьцю.

16
Гражданин / Адказаць
03.09.2018 / 13:44
Когда уже милиция начнёт принимать хоть какие-то меры против собачников, поголовно выгуливающих в том числе и опасных собак без намордников? По улицам и паркам  невозможно спокойно пройтись с детьми, необходимо ходить с ножами, чтоб в случае чего защитить себя и своих близких от вероятного нападения. И никаких абсолютно мер, ситуация преобрела угрожающий характер. Я уже даже не говорю про то, что собаки гадят прямо посреди тратуаров у всех на глазах и хозяева спокойно себе топают дальше. А котиков жалко( пусть ответит по заслугам.
2
yy / Адказаць
03.09.2018 / 14:05
Фота і імя ў студыю!
3
Справедливый / Адказаць
03.09.2018 / 14:10
Почему такой мягкий УК?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру