Ініцыятарам праекта выступае сетка «АЗС А—100», партнёрам — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
«Мастацтва павінна быць даступным!» — кажуць арганізатары ўнікальнай выстаўкі. І гэта праўда: праект «Арт-запраўка» стаў яскравым прыкладам паспяховай інтэграцыі сучаснага беларускага жывапісу ў наша паўсядзённае жыццё. Імправізаваныя музеі на шасці АЗС сеткі А—100 з’яўляюцца гэтаму найлепшым пацвярджэннем. Толькі за два месяцы «арт-запраўкі» наведалі дзясяткі тысяч чалавек.
«Для нас гэта першы вопыт працы з такой незвычайнай пляцоўкай, — падзяліўся дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч. — Аднак з праектам «Арт-запраўка» мы трапілі ў яблычак. Сучасныя людзі жывуць у хуткім рытме. І за паўсядзённымі справамі забываюць, як важна часам спыніцца на некалькі хвілін, адчуць смак жыцця, атрымаць асалоду ад яго. Карціны, прадстаўленыя на «Арт-запраўцы», вельмі разнапланавыя. У кожнага аўтара свой стыль, сваё бачанне свету. Раю ўсім, хто бачыў толькі частку карцін на некаторых аўтазаправачных станцыях, абавязкова наведаць поўную экспазіцыю ў ГЦ «МОМО». Каля кожнай карціны ёсць таблічка з імем аўтара і кароткай інфармацыяй пра яго дзейнасць. Гэта вельмі пазнавальна і цікава».
Аўтары, прадстаўленыя ў праекце:
Віктар Альшэўскі, Ягор Батальёнак, Міхаіл Бушчык, Аляксандр Забаўчык, Наталля Залозная, Раман Заслонаў, Рыгор Іваноў, Вікторыя Ільіна, Таццяна Кандраценка, Васіль Касцючэнка, Леанід Шчамялёў, Сяргей Рымашэўскі, Ганна Сілівончык, Алег Скавародка, Уладзімір Тоўсцік.