03.09.2018 / 14:43

Новы ліўневы калектар праектуюць у Мінску, каб вырашыць праблемы падтаплення 1

Новы калектар для вырашэння праблемы падтапленняў вуліц сталіцы пабудуюць у раёне Мінскай кальцавой аўтадарогі. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер УП «Гаррамліўнесцёк» Аляксей Фільчанкаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У цяперашні час вядзецца праектаванне аб'екта. Ён дазволіць зняць нагрузку з калектара «Паўднёвы Захад», які працуе ў напружаным рэжыме. «Да яго падлучаныя ЦЭЦ і водаачышчальная станцыя, якія пастаянна скідаюць ваду, што падчас ападкаў выклікае перапаўненне ліўневай каналізацыі ў некаторых месцах. Зараз вядзецца праектаванне калектара вялікага дыяметра для перанакіравання вод прадпрыемстваў на ачышчальныя збудаванні ўздоўж МКАД. Адпаведна, здымуцца некаторыя праблемы ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах», — адзначыў Аляксей Фільчанкаў.

Будуюцца таксама калектары вялікіх дыяметраў у Лошыцы і раёне ЦЭЦ-4, распрацавана комплексная праграма развіцця сетак дажджавой каналізацыі. Усяго, па дадзеных МНС, у Мінску налічваецца 150 участкаў, дзе ў выпадку вялікіх ападкаў могуць узнікаць падтаплення. У спіс уключаны і тыя месцы, у якіх такая праблема ўзнікала хоць бы адзін раз.

0
Бенедзікт / Адказаць
03.09.2018 / 17:04
Ніякі калектар на тэрыторыі Менска не заменіць адноўленую (хаця б часткова) Нямігу і іншыя рачулкі і ручаі зьнішчаныя архітэктарамі з Расеі і гора-будаўнікамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру