Беларуская чыгунка 8 верасня прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №693 / 694 Мінск —Ліда — Мінск у сувязі з правядзеннем у горадзе фестывалю Lidbeer-2018.

Цягнік №693 адправіцца з Мінска 8 верасня ў 13.55 і прыбудзе на станцыю Ліда ў 17.00. Госці і ўдзельнікі свята змогуць пабываць на канцэртах, затым на цягніку №694 выехаць з Ліды ноччу 9 верасня ў 1.15 і быць у сталіцы ў 5.17.

Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 10 рублёў 75 капеек, у плацкартным — 7,79.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0