У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» зноў здолела адабраць ачко ў каманды, якая ўваходзіць у групу лідэраў.

15 лістапада падапечныя Васіля Спірыдонава па булітах саступілі ў Магнітагорску «Металургу», які займае трэцяе месца ў агульнай табліцы, — 3:4. Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 3:3, у серыі булітаў мацнейшымі былі гаспадары — 2:1. Беларускія хакеісты прайгравалі 0:2 і 1:3, але за чатыры секунды да канца трэцяга перыяду зраўнавалі лік, замяніўшы галкіпера шостым палявым гульцом. Вызначыўся навічок «Дынама» Рыхард Лінтнер са Славакіі. Вароты магнітагорцаў абараняў былы варатар беларускай зборнай Андрэй Мезін.

У асноўны час шайбы закінулі: у «Дынама» — Лінтнер (11.02, 59.56), Дзямагін (55.27), у «Металурга» — Кудрна (0.42), Пушкароў (7.28), Чыстоў (17.40). У серыі булітаў закінулі Лінтнер («Дынама»), Кайгародаў і Мірнаў («Металург»), не закінулі Кулакоў, Балмочных («Дынама») і Марак («Металург»), паведамляе сайт КХЛ.

13 лістапада ў Мыцішчах «Дынама» ў дадатковы час саступіла «Атланту», які знаходзіцца на першым месцы, з лікам 1:2.

Пасля 25 матчаў у «Дынама» 22 ачкі і 22‑е месца ў агульнай табліцы.
Каманда атрымала пяць перамог у асноўны час, адну — у овертайме, адну — па булітах, два разы прайграла па булітах, адзін — у овертайме і 15 разоў у асноўны час, закінула 50 і прапусціла 88 шайбаў.

Наступны матч «Дынама» правядзе 17 лістапада ў Чэлябінску супраць «Трактара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?