03.09.2018 / 17:13

ФІФА назвала шорт-ліст прэтэндэнтаў на прыз найлепшаму трэнеру

ФІФА абвясціла шорт-ліст прэтэндэнтаў на прыз найлепшаму трэнеру года. За ўзнагароду пазмагаюцца Златка Даліч (зборная Харватыі), Дыд'е Дэшам (зборная Францыі) і Зінедзін Зідан («Рэал»).

З барацьбы за прыз FIFA The Best выбылі Станіслаў Чарчэсаў Расія), Масіміліана Алегры («Ювентус»), Хасэп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці»), Юрген Клоп («Ліверпуль»), Раберта Марцінес (зборная Бельгіі), Дыега Сімеоне («Атлетыка»), Гарэт Саутгейт (зборная Англіі) і Эрнэста Вальвердэ («Барселона»).

Цырымонія ўручэння ўзнагарод ФІФА пройдзе 24 верасня ў Лондане.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру