03.09.2018 / 17:20

Прысуды абаронцам Курапатаў: Урбановіч — 7 сутак, Вінярскі — 10 сутак, Шаўроў — штраф 24

Філіп Шаўроў, фота з сацыяльных сетак

У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах, піша spring96.org.

Дзяніса Урбановіча, Максіма Вінярскага і Філіпа Шаўрова затрымалі ў суботу ўвечары пасля чарговага інцыдэнту каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу. Іх адвезлі ў раённы аддзел міліцыі, а затым да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёна.

У выніку Філіп Шаўроў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (490 руб.) (за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі (арт 23.4 КаАП). 

Дзяніс Урбановіч асуджаны на 7 сутак, Максім Вінярскі — на 10 сутак.

4
Alex.ayo / Адказаць
03.09.2018 / 18:12
Может надо написать, что там было? Раньше так не забирали
18
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
03.09.2018 / 18:18
Чаму яны "абаронцы"? Я не магу разумець. Яны ж нічога не абараняюць. 

Мабыць, гэта як японскія камікадзэ, калі абвязвалі стужкаю лбы, то ім таксама перад вылетам тлумачылі, што яны абараняюць вялікую квантунскую армію ад  Ізраілевіча і іншых парабаціцелей. За св. Імператара жыццё не шкада. А за св. Зянона можна і некалькі сутак пасядзець. Нічога страшнага няма. 
7
партызан / Адказаць
03.09.2018 / 19:00
Столькі каштуе - НЕ БЫТЬ СКОТАМ.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру