03.09.2018 / 17:38

ФСБ заявіла пра датычнасць украінскіх спецслужбаў да забойства Захарчанкі 55

Супрацоўнікі расійскай Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) прыехалі ў «Данецкую народную рэспубліку», каб дапамагчы ў расследаванні забойства кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік службы аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязяў ФСБ Сяргей Бяседа.

У спецслужбе прытрымліваюцца версіі пра тое, што да забойства датычныя ўкраінскія спецслужбы, дадаў ён. Крымінальную справу аб гібелі Захарчанкі завёў Следчы камітэт Расіі па артыкуле аб міжнародным тэрарызме.

Захарчанка загінуў 31 жніўня ў выніку выбуху ў кафэ «Сепар» у цэнтры Данецка. Дарадца кіраўніка ДНР Аляксандр Казакоў заявіў, што бомбу заклалі над дзвярыма ўстановы і прывялі яе ў дзеянне дыстанцыйна, калі Захарчанка зайшоў.

«Коммерсант» са спасылкай на крыніцы напісаў, што бомба знаходзілася ў таршэры ці люстры ў кафэ і яе падарвалі тэлефонным званком. Суразмоўца газеты казаў, што закласці яе маглі толькі пры дапамозе «сваіх» людзей, бо ўстанова належала начальніку аховы Захарчанкі і старанна ахоўвалася, бо ў ім часта бывалі высокапастаўленыя госці.

Старшыня «народнага савета» ДНР Дзяніс Пушылін усклаў адказнасць за смерць Захарчанкі на Кіеў і паабяцаў «адпомсціць». Прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што ёсць падставы меркаваць, што за забойствам стаіць кіраўніцтва Украіны.

У Службе бяспекі Украіны выказалі дзве версіі забойства Захарчанкі — унутраныя разборкі ў рэгіёне або дзейнасць расійскіх спецслужбаў.

6
дзе грошы, Расея? / Адказаць
03.09.2018 / 17:45
Ды хто ж вам паверыць, убогія?
6
Anti social social club. / Адказаць
03.09.2018 / 17:52
Жаль что СБУ не такое сильное, чтоб такую красоту устроить.
6
Алесь / Адказаць
03.09.2018 / 18:06
Т.е. Украина причастна к ликвидации террористов на своей территории. Молодцы!
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру