03.09.2018 / 18:11

Раналда купіў іспанскі футбольны клуб з вышэйшага дывізіёна 2

Экс-форвард «Барселоны» і мадрыдскага «Рэала», бразілец Раналда, што ўжо завяршыў кар'еру, набыў 51% акцый футбольнага клуба «Рэал Вальядалід».

«Раналда — чалавек, які ўлюбляе ў сябе і ажыццяўляе мары. Прыход Раналда дазволіць клубу здзейсніць якасны скачок. Я вітаю вас у вашым новым доме», — заявіў прэзідэнт клуба «Рэал Вальядалід» Карлас Суарэс, прадстаўляючы Раналда на прэс-канферэнцыі ў мэрыі Вальядаліда.

Сам Раналда запэўніў, што клуб не збіраецца спыняцца ўжо на дасягнутым (у 2018 годзе «Рэал Вальядалід» пасля чатырохгадовага знаходжання ў другім па сіле дывізіёне іспанскага футбола вярнуўся ў вышэйшы дывізіён і цяпер займае ў ім 16-е месца) і мае намер падымацца «так далёка, як толькі дазволяць мары».

«Я хачу, каб усе дапамагалі будаваць гэты клуб, і запрашаю ўсіх фанатаў прыняць удзел у праекце. Дзяліцеся вашымі ідэямі, думкамі, крытыкай і надзеямі. Я хачу, каб вы былі часткай сучаснасці і будучыні клуба «Рэал Вальядалід», — заявіў Раналда.

У завяршэнне цырымоніі Раналда падарылі футболку «бела-фіялетавых» з яго імем.

1
Снегма / Адказаць
03.09.2018 / 22:43
Зубастик уже не тот
2
Пытанне / Адказаць
04.09.2018 / 10:18
Не зразумеў.. а чаму Раналда сам на сябе непадобны? Ці іх некалькі? Заблытаўся. Ці Раналда і Раналду гэта розныя рэчы?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру