03.09.2018 / 19:10

Прычынай разгерметызацыі расійскага касмічнага карабля стала расколіна, заклееная клеем 31

Прычынай уцечкі кіслароду на Міжнароднай касмічнай станцыі ў канцы жніўня стала расколіна ў корпусе прыстыкаванага да станцыі карабля «Саюз МС-09», якая ўтварылася з-за вытворчага браку.

Пра гэта РІА Навіны паведаміла крыніца ў ракетна-касмічнай галіне. Паводле яе слоў, расколіна «ўзнікла яшчэ на Зямлі» і ўжо вядома, хто нясе за гэта адказнасць. Супрацоўнік, які дапусціў з'яўленне расколіны, верагодна, заўважыў яе і заклеіў спецыяльным клеем, таму яе не заўважылі пры праверцы карабля на герметычнасць перад запускам, сказала іншая крыніца агенцтва.

У першыя два месяцы расколіна не праяўлялася, але потым клей падсох, выкрышыўся і адкрыў адтуліну, патлумачыла яна.

Уцечку паветра экіпаж МКС заўважыў у ноч на 27 жніўня. На наступны дзень расійскія касманаўты замазалі расколіну герметыкам.

Паведамлялася, што расколіна не павiнна стварыць пагрозу жыццю людзей пры вяртанні на Зямлю, бо яна не ў спушчальным апараце, а ў бытавым адсеку.

1
Ягор / Адказаць
03.09.2018 / 19:19
Штосьцi я за рэактар непакоюся. Можа там таксама дзiрка, сiняй iзалентай заклееная?
4
Рогозин. / Адказаць
03.09.2018 / 19:25
Заклеили и слава богу, главное чтоб хватило угля и пара чтоб назад вернуться.
0
Павел Ас / Адказаць
03.09.2018 / 19:32
РукаПОПЫ ((( Гэта кім трэба быць, каб рызыкаваць жыццём ЛЮДЗЕЙ дзеля захавання асабістай кар’еры ((( Вядома скрэпанутым расейцам ((((
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру