Суд Вілейскага раёна вынес рашэнне па ДТЗ, у выніку якога загінула 3-гадовае дзіця жанчыны-кіроўцы, піша tut.by. Яна страціла пільнасць падчас кіравання, аўтамабіль занесла, ён з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Раней паведамлялася, што 3 чэрвеня 36-гадовая мінчанка, кіруючы Ford Fiesta, ехала па трасе Ушачы - Вілейка. На 111-м кіламетры дарогі яна адцягнулася на падлучэнне зараднай прылады мабільнага тэлефона ў гняздо прыпальвальніка і з'ехала ў правы па ходу руху кювет, дзе машына ўрэзалася ў дрэва. У аўтамабілі знаходзіліся двое сыноў жанчыны. У выніку ДТЗ 3-гадовы хлопчык загінуў, 10-гадовае дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Суд адбыўся 31 жніўня. У судзе ўдакладнілі, што дзіця перавозілі на пярэднім пасажырскім сядзенні без выкарыстання дзіцячага крэсла.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адтэрміноўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0