Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Дамова аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве з Расіяй не разрываецца, а прыпыняе дзеянне праз яе непрацягненне.

Пра гэта Парашэнка паведаміў падчас сустрэчы з лідарамі фракцый Вярхоўнай Рады ў Адміністрацыі прэзідэнта.

«Падкрэсліваю, што яна (дамова - УП) не разрываецца, паколькі гэта складаная і доўгая працэдура, а яна спыняе сваё дзеянне ў сувязі з непрацягненнем», - сказаў Парашэнка.

Паінфармаваць расійскі бок пра гэта Парашэнка плануе да 30 верасня.

Як паведамлялася, Парашэнка падчас нарады з кіраўнікамі замежных дыпламатычных устаноў Украіны заявіў, што даручыў МЗС Украіны рыхтавацца да разрыву базавай дамовы пра сяброўства з РФ.

Дамова была падпісаная ў 1997 тэрмінам на 10 гадоў. Яна ўступіла ў сілу 1 красавіка 1999 года. Дзеянне дамовы аўтаматычна працягваецца на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, калi нiводзiн з бакоў не заявіць аб жаданнi спынiць яе дзеянне не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння чарговага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?