03.09.2018 / 20:43

«Укантакце» вярнула карыстальнікам права «выдаляць усю інфармацыю» пра сябе 4

Сацсетка «Укантакце» другі раз за суткі абнавіла раздзел «Правілы» на рускай мове. Раніцай 3 верасня з правілаў знік пункт, згодна з якім, карыстальнікі могуць «выдаліць усю інфармацыю» пра сябе разам са старонкай, піша bbc.com.

Пасля публікацыі Бі-бі-сі сацсетка вярнула правілы ранейшай рэдакцыі, дзе гэты пункт ёсць.

Змены не адбываліся на англамоўнай версіі правілаў. 

У самой сацсетцы Бі-бі-сі тады паведамілі, што змены маюць тэхнічны характар. Прадстаўнікі кампаніі спаслаліся на правілы абароны інфармацыі пра карыстальнікаў, у якіх гаворыцца пра магчымасць выдаліць персанальныя звесткі на старонцы (пункт 5.1.5). 

Змены адбыліся праз некалькі дзён пасля запуску рэформы прыватнасці ў сацсетцы, якая дазволіла цалкам зачыняць свой профіль ад незнаёмцаў. 

Змена налад была анансавана пасля крытыкі ў адрас «Укантакце» з-за вялікай колькасці спраў аб экстрэмізме, распачатых на аснове публікацый у сацсетцы. Паведамлялася і пра выпадкі, калі ўвагу следчых прыцягвалі пасты з ужо выдаленых старонак.

7
Самотны вандроўнік / Адказаць
03.09.2018 / 20:53
Яны ж змянілі назву на ВК ужо даўно, да і каму патрэбен гэты ганебны сайт, сам Дураў ад яго адкрасціўся. Эпоха сацыяльных сетах завяршылась, і пачалась эпоха мэсанджараў.
6
Димон / Адказаць
03.09.2018 / 21:12
не нужна нам фсб-шная контора тут. 
10
ЯНКА / Адказаць
04.09.2018 / 01:05
★ Відаць, вышэй выказаліся фэйсбанутыя. ★
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру