03.09.2018 / 21:30

Святлана Куль. Гаварылі з Богам беларусы 10

«Ойча наш, які ў нябёсах існы,
Нам прабач памылкі і грахі.
Як і мы прабачылі калісьці,
Што сляпы ты, Ойча, і глухі. 
Хлеб штодзённы даў — сухі і цяжкі,
Мы ж табе — і ладан, і алей,
Дык і нам бы даў гарэлкі пляшку,
І да хлеба штосьці на стале. 
Хоць бы раз якую даў спакусу,
Каб адчуць — нарэшце нас збярог».
Гаварылі з Богам беларусы.
Ды не слухаў беларусаў Бог.

3.09.18

11
Крапіва / Адказаць
03.09.2018 / 21:33
Зразумела, што не слухаў. Яго ж няма! Мы у космасе!!!
4
ехаў дзедка на кірмаш, з ім на возу баба... / Адказаць
03.09.2018 / 21:46
Крапіва,пане Кандраце, добра вы гэтаму дурнаватаму пафасу ды вершаплёцтву графаманскаму далі аплявуху.
9
Сучасны паэт / Адказаць
03.09.2018 / 21:48
І што?:) "Існы-калісьці"  - рыфма не надта ўдалая.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру